Долар і еўра нязначна патаннелі

На Беларускай валютна-фондавай біржы 12 сакавіка ўсталяваліся новыя курсы валют. Долар патаннеў на 10 рублёў і цяпер каштуе 15060 рублёў. Еўра патаннеў на 20 рублёў, цяпер яго курс 15950 рублёў. Расійскі рубель таксама зніўіўся — на 0,5 беларускіх рубля і цяпер каштуе 246 рублёў.

Нагадаем, што напярэдадні, 12 сакавіка долар патаннеў на 130 рублёў да 15070 рублёў, а еўра знізіўся на 280 рублёў, да 15970 рублёў. Расійскі рубель пры гэтым вырас на 3,5 рубля і ўчора яго курс складаў 246,5 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі