Дэпутат патрабуе забароны палення ва ўстановах адукацыі

Установы адукацыі неабходна абвясціць зонай, вольнай ад палення, лічыць старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы, навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч.
Адпаведную норму мы плануем замацаваць у Кодэксе аб адукацыі, які рыхтуецца да прыняцця ў першым чытанні на восеньскай сесіі парламента", — паведаміў дэпутат у інтэрв`ю БелаПАН.

"Цяпер для курэння адводзяцца спецыяльныя месцы. Але калі чалавек прыйшоў вучыцца, то шкодныя прывычкі неабходна пакідаць па-за сценамі навучальнай установы. Калі дзеці не паляць у дзіцячым садку, а выхавальнік адышоў у спецыяльна адведзенае месца, гэта будзе не зусім прыгожы прыклад для маладога пакалення", — мяркуе Здановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі