Даследчыкі асобы Шапэна падзяліліся новымі фактамі

Паводле ўспамінаў сучаснікаў, знакаміты кампазітар нярэдка гаварыў пра пакуты ад “кагорты духаў”, а адзін з манастыроў, у якім ён аднойчы спыняўся, апісаў як месца, “поўнае жаху і зданяў”.

На думку даследчыкаў, такія галюцынацыі маглі быць выкліканыя прыступамі эпілепсіі, адзін з якіх, верагодна, здарыўся ў Шапэнам падчас выканання Санаты ў сі-бемоль мінор у 1848 годзе, калі пасярод твора музыка моўчкі пакінуў сцэну. Пазней у лісце да дачкі Жорж Санд кампазітар растлумачыў свой сыход тым, што з фартэпіяна вылезлі жахлівыя істоты.

Па меркаванні даследчыкаў, здані Шапэна несумнеўна аказалі ўплыў на яго творчасць. Нагадаем, Шапэн, які меў хранічныя праблемы са здароўем, памёр ва ўзросце 39 гадоў ад хваробы лёгкіх.

Паводле www.zvuki.ru
Фота: www.postobitum.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі