Дар'я Домрачава заняла 4-е месца ў гонцы пераследу ў Паклюцы

Адзначым, што Домрачава пасля няўдалага выступлення ў спрынце на чарговым этапе Кубка Свету па біятлоне ў гонцы пераследу стартавала 28-й, а Надзея Скардзіна сыходзіла на дыстанцыю трэцяй. Да таго ж Домрачава дапусціла тры промахі і тым не менш палепшыць сваю пазіцыю, а Скардзіна бегла ажно шэсць штрафных колаў і наадварот скацілася ўніз.

Перамагла ў гонцы пераследу фінка Кайса Макярайнен, на другім месцы нарвежка Тура Бергер, а трэцяе месца дасталася Даратэі Вірэр з Італіі.


Дар’я Домрачава застаецца 3-й у заліку Кубка свету.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі