Вы тут

Дар'я Домрачава выйграла мас-старт на этапе Кубка свету ў Цюмені

Фота: IBU

У жаночым мас-старце на дзявятым этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені перамогу святкавала беларуска Дар'я Домрачава (0+0+1+0, 35:27.4). 

На другім месцы была Паўліна Фіялкава са Славакіі (1+0+0+0, +1.8), трэцяе заняла францужанка Анаіс Шевалье (0+0+0+0, +6.6). 

Вялікі крышталёвы глобус у гэтым сезоне заваявала прадстаўніца Фінляндыі Кайса Макярайнен.

З іншых нашых біятланістак, якія ўдзельнічалі ў сённяшняй гонцы, Надзея Скардзіна паказала 16-ы вынік (0+0+1+0, +50.1), Ірына Крыўко — 24-ы (1+0+1+0, +1:36.1).