Дар'я Домрачава пераехала жыць у Аўстрыю

Дар'я Домрачава пераехала жыць у Аўстрыю

Вядомая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава афіцыйна стала жыхаркай аўстрыйскага горада Абертыліях. Яна пераехала ва ўсходні Ціроль следам за мужам — Уле Эйнарам Б'ёрндаленам, які даўно з'яўляецца жыхаром гэтага горада, піша tribuna.com са спасылкай на аўстрыўскія крыніцы.

Паведамляецца, што ўлады падпісалі рэгістрацыйную анкету Домрачавай і яна ўжо афіцыйна стала жыхаркай Абертыліяха.

Аўстрыйцы адзначаюць, што дзякуючы знакамітасцям, якія пражываюць у Абертыліяху, колькасць заявак на правядзенне трэніровачных збораў у краіне павялічылася. Так, неўзабаве ў Аўстрыю прыбудзе зборная Нарвегіі, плануецца збор у беларусаў, а таксама вядуцца перамовы з трэнерам расійскай зборнай.

Як вядома, Домрачава з Б'ёрндаленам чакае дзіця, якое павінна нарадзіцца ўвосень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі