Дар'я Домрачава на працягу пары тыдняў вырашыць, ці працягваць кар'еру

Дар'я Домрачава на працягу пары тыдняў вырашыць, ці працягваць кар'еру

Бліжэйшым часам біятланістка Дар'я Домрачава прыме рашэнне, ці працягваць далей сваю кар'еру. Пра гэта муж спартсменкі Уле-Эйнар Б'ёрндален паведаміў нарвежскім СМІ, перадае БЕЛТА.

Па словах Б'ёрндалена, агульная сітуацыя змянілася. "Мы павінны вырашыць, ці будзе Дар'я працягваць выступаць. Яна вызначыцца ў бліжэйшыя пару тыдняў", — сказаў ён.

2 чэрвеня, як паведамляла Еўрарадыё, пра завяршэнне сваёй спартовай кар'еры заявіла яшчэ адна беларуская біятланістка — Надзея Скардзіна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі