DARK TRANQUILLITY перад Калядамі сыграе ў Мінску свой дэз-метал

20 снежня мінскі клуб Рэактар следам за гуртом IN FLAMES наведаюць іх суайчыннікі DARK TRANQUILLITY, шведскі гурт, які грае меладычны дэз-метал і лічыцца адным з заснавальнікаў асаблівага гётеборгскага саўнду. Нядаўна гурт запісаў свежы альбом, але, па словах музыкаў, на канцэрце можна будзе пачуць песні з ўсіх альбомаў, бо сэт-ліст яны выбіраюць у апошнюю хвіліну, проста пад настрой. Адзінай неад'емнай часткай выступаў стала песня "Punish My Haven" з альбома The Gallery. Яна ўспрымаецца як візітная картка калектыву, і стала абавязковай для выканання.

Задавальненне ад праслухоўвання шведскага металу перад каталіцкімі Калядамі будзе каштаваць беларускім аматарам цяжкай музыкі ад 60 000 да 90 000 рублёў.

Пачатак 19.00. Даведкі: 6490888. Квіткі
прадаюцца: клуб Рэактар, пераход Я.Коласа, пераход Гум, ГЦ
Купалаўскі, 19 кропка, Iron Dream (Талбухіна, 4).

Фота: pippamentis.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі