Данецкія сепаратысты хочуць наладзіць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь
У шэраг гарадоў Беларусі пачнуць хадзіць аўтобусы з так званай "Данецкай народнай рэспублікі". Пра гэта заявіў намеснік міністра транспарту так званай "ДНР" Аляксандр Кушнір на прэс-канферэнцыі ў Данецку. Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", гэта адбудзецца ў найбліжэйшыя дні, калі завершыцца ўзгадненне маршруту з беларускім бокам.
Кушнір паведаміў, што прадстаўнікі кампаніі-перавозчыка з пакетам дакументаў цяпер знаходзяцца ў Беларусі. Тут вырашаецца пытанее аб прадастаўленні месцаў данецкім аўтобусам на беларускіх аўтавакзалах. Хадзіць аўтобусы будуць у Мінск і "яшчэ некалькі гарадоў".
Раней з'яўляліся звесткі, што да 30% прадуктаў харчавання, якія прадаюцца на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, маюць беларускае паходжанне.
Фота: AFP