Dakh Daughters у Мінску: кураж і больш нічога (фота)
![Dakh Daughters у Мінску: кураж і больш нічога (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/yyd_6554.jpg.webp?itok=Gbro0rSY)
Dakh Daughters Band ці, як іх яшчэ называюць, "Ружы Данбаса", упершыню выступілі перад беларускай публікай. Гэта адбылося ў межах фестывалю тэатральнага мастацтва TEART, які праходзіць у Мінску цягам кастрычніка.
![Dakh Daughters у Мінску: кураж і больш нічога (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd6023.jpg)
"Ружы Данбаса" — гэта 7 дзяўчат са знакамітага ўкраінскага тэатра "ДАХ", адкуль у свой час выйшла і славутая "ДахаБраха". У адрозненне ад сваіх выключна "фальклорных" калег, Dakh Daughters хоць і спяваюць украінскія народныя песні, але робяць гэта ў духу фрык-кабарэ і тым самым чымсьці нагадваюць нашу "Серебряную свадьбу".
Апроч спеваў дзяўчаты лёгка мяняюцца інструментамі, чытаюць санеты Шэкспіра і вершы Бродскага. І вось гэтую выбуховую сумесь яшчэ часта параўноўваюць з гуртамі Laibach, Gogol Bordello і Rammstein.
![Dakh Daughters у Мінску: кураж і больш нічога (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/yyd6220.jpg)
У Мінск Dakh Daughters Band прывезлі 21 перфоманс — мікс канцэрта са спектаклем. І цягам двух з паловай гадзін выклікалі захапленне ў мінскай публікі. Думаем, у іх атрымалася!