Дачка Уіла Сміта падпісала кантракт з рэперам Jay-Z

Уілаў Сміт, дзевяцігадовая дачка акцёра Уіла Сміта, падпісала кантракт з лэйблам Roc Nation, які належыць рэперу Jay-Z.  На пачатку верасня быў прадстаўлены дэбютны сінгл Уілаў - песня "Whip My Hair", якую зараз можна знайсці на Youtube. "З аднаго боку, у ёй захавалася дзіцячая чысціня, з іншага - яна выразна ўсведамляе, кім з'яўляецца зараз і кім ёй хацелася б стаць", - расказаў Jay-Z пра дзяўчынку.

Па словах Jay-Z, калі рэпер упершыню пачуў "Whip My Hair", ён не ведаў, што выканаўцы песні толькі дзевяць гадоў. Да таго ж ён адразу зразумеў, што кампазіцыя з'яўляецца сапраўдным хітом, а артыстку чакае вялікая будучыня.

Уілаў Сміт раней ужо паспела папрацаваць у кіно. У 2007 годзе яна дэбютавала ў фантастычным фільме "Я - легенда", галоўную ролю ў якім выканаў яе бацька. А ў 2008 годзе дзяўчынка агучыла аднаго з персанажаў у мультфільме "Мадагаскар 2: Уцёкі ў Афрыку".

Фота: blog.paperspring.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі