Дачка гродзенскага ўраджэнца можа ўзначаліць ізраільскі ўрад

На парламенцкіх выбарах у Ізраілі перамагла цэнтрысцкая партыя Кадзіма. Яе ўзначальвае міністр замежных справаў Цыпі Ліўні, дачка гродзенскага ўраджэнца Эйтана Ліўні. Цяпер, калі Цыпі Ліўні зможа стварыць моцную кааліцыю і сабраць найбольшую колькасць галасоў падтрымкі ў Кнэсэце, яна можа стаць другой у гісторыі Ізраіля жанчынай, якая займае пасаду прэм’ер-міністра. Першай жанчынай-прэм’ерам была Голда Мэір, якая, таксама мела беларускія карані.

Як распавядала Еўрарадыё, абое бацькі Цыпі Ліўні актыўна ўдзельнічалі ў падпольнай барацьбе за стварэнне дзяржавы Ізраіль. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі