Да гэтага часу ідуць ператрусы ў кватэрах журналістаў
З раніцы трываюць ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных СМІ і кватэрах незалежных журналістаў.
Арышты і затрыманні датычаць журналістаў радыё Рацыя, тэлевізіі Белсат і радыё Свабода. Тэлефоны некаторых экспэртаў і журналістаў нашага радыё не адказваюць. Артыкул на які спасылаюцца супрацоўнікі спецслужбаў Па меркаванні кіраўніка Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Жаны Літвіной, “падставай для такіх дзеянняў стала завядзенне крымінальнай справы за знявагу Прэзідэнта. Вобыскі праходзяць у тых, хто нібыта прызнаны сведкам. Аднак, што гэта за справа — незразумела. Хутчэй за ўсё, гэта проста помста ўладаў за аб'ектыўнае асвятленне падзей не толькі 25 сакавіка ў Мінску, але і наогул за праўдзівую інфармацыю аб становішчы ў краіне".
Затрыманні і ператрусы адбываюцца ў Менску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Бярозе, Бабруйску і Горадні.
Артыкул 367 Крымінальнага кодэксу “Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, на які спасылаюцца пры ператрусах супрацоўнікі спэцслужбаў, прадугледжвае пакаранне штрафам альбо папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, альбо абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў, альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.