Да Дня роднай мовы ТБМ падрыхтавала дыктоўку і канцэрт

У суботу 21 лютага Таварыства беларускай мовы зладзіць нацыянальную дыктоўку. А ў Мінску — яшчэ і адмысловую вечарыну. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня арганізацыі Алег Трусаў.
Па ягоных словах, дыктоўка ладзіцца ва ўсім свеце, а не толькі ў самой Беларусі:

Трусаў: Многія беларусы з Беласточчыны будуць пісаць і ў іншых краінах. Колькасць мы не лічым, таму што нам колькасць не патрэбная. Будуць пісаць у розных гарадах, вёсках, рэгіёнах, на ўроках, на занятках... Але колькасць мы не лічым: чым больш — тым лепш.

Акрамя дыктоўкі, ТБМ і іншым чынам адзначае 10-годдзе Міжнароднага Дня роднай мовы. Так, у Мінску пройдзе ўрачыстая імпрэза. Пачнецца яна 21 лютага ў 14 гадзін ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі