Да +32 і без дажджу будзе ў Беларусі ў сераду

Лета, ілюстрацыйнае фота

Лета, ілюстрацыйнае фота / unsplash

У сераду, 10 ліпеня, у Беларусі чакаецца малавоблачнае надвор'е без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні, уначы — слабы, удзень — слабы да ўмеранага. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 вышэй за нуль, па поўдні будзе да +20. Удзень паветра прагрэецца да 24-29 цяпла, а па поўдні краіны чакаецца да 30-32 са знакам "плюс". Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі