Да 2020 года ў Мінску з’явіцца да 25 тысяч платных месцаў для паркоўкі

Да 2020 года ў Мінску з’явіцца да 25 тысяч платных месцаў для паркоўкі

Да 2020 года ў Мінску (у межах 2-га транспартнага кола) з’явіцца да 25 тысяч платных месцаў для паркоўкі. Летась іх было толькі 2500, па выніках бягучага года стане да 7500, а ў канцы 2019-га — 14 тысяч. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік. Паводле яго слоў, у праекта не толькі фінансавая мэта, але і “клопат пра бяспеку ўдзельнікаў дарожнага руху, паляпшэнне ўмоў для руху транспартных плыняў, паляпшэнне экалогіі, папярэджанне парушэнняў ПДР”, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.

Да канца 2018 года колькасць платных парковак у беларускай сталіцы павялічыцца да 70. Цяпер іх 39.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі