Цягнікі з Берліна будуць прыбываць у Мінск пад музыку Вагнера

Цягнікі з Берліна будуць прыбываць у Мінск пад музыку Вагнера

На чыгуначным вакзале Мінска да 25 жніўня будзе гучаць класічная сімфанічная музыка. Гэта музычны падарунак для мінчукоў і гасцей сталіцы ад фестывалю "Класіка каля Ратушы з velcom", інфармуе БЕЛТА.

Дзевяць міжнародных цягнікоў прыбудуць пад акампанемент 25-секундных урыўкаў, тэматычна звязаных з іх маршрутам. Цягнік Берлін — Масква прыбудзе пад уверцюру да оперы "Тангейзер" Рыхарда Вагнера, цягнікі з Украіны (Трускавец — Магілёў і Адэса — Мінск) — пад мазурку з оперы "Тарас Бульба" Рэйнгальда Гліэра. Расійскія цягнікі (Масква — Брэст, Новасібірск — Мінск, Архангельск — Мінск) будзе сустракаць музыка з балета "Шчаўкунок" Пятра Чайкоўскага, цягнікі Вільня — Мінск прыбудуць пад мелодыю з сімфанічнай паэмы "Мора" літоўскага кампазітара Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса. А цягнік Варна — Мінск будзе прыбываць пад урывак рапсодыі "Вардар" балгарскага кампазітара Панча Уладзігерава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі