Cустракайце безбілетную "Афрыку"!

1-га кастрычніка на паліцах мінскіх музычных крамаў з’явіцца новы альбом гурта Без Білета пад назвай “Афрыка”. Да гэтай падзеі будзе прымеркавана і аўтограф-сесія гурта, якая распачнецца ў гэты ж дзень у 18.30 у “Містэрыі гуку”, што месціцца ў Гандлёвым цэнтры “Рыга”. Канцэртная прэзентацыя “Афрыкі” адбудзецца ў межах дзён безбілетніка 12-га лістапада.

Паводле слоў Віталя Артыста, альбом прысвечаны свету пад сонцам, гэта ўяўленні і мары пра далёкія краіны, дзе заўсёды лета. Нягледзячы на сумныя песні, альбом атрымаўся сонечным, пазітыўным і нават недзе гераічным.

Плыта складаецца з 10-ці арыгінальных кампазіцый, адна з якіх выканана ў дуэце з Сяргеем Міхалком. У якасці бонус-трэка ў “Афрыку” уключана песня “Странная жизнь”, кавер на “Wonderful life” гурта Black, а таксама кліп Мацвея Сабурава на песню “Афрыка”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі