The Cure зноў перанеслі дату выхаду альбому

Брытанскі гурт The Cure на месяц перанёс дату выхаду свайго новага альбома. Як паведамляе Aversion, кружэлка, якая дагэтуль не атрымала назвы, выйдзе 13 кастрычніка 2008 года. 13 верасня, калі дыск павінен быў з'явіцца першапачаткова, The Cure выпусцяць міні-альбом "Hypnogogic States", усе сродкі ад продажу якога пайдуць на патрэбы Чырвонага Крыжа.

На дыску будуць прысутнічаць рэміксы на сінглы да новага альбома: "The Only One", "Freakshow", "Sleep When I'm Dead" і "The Perfect Boy". Аўтары рэміксаў пакуль невядомыя.

Нагадаем, што The Cure ужо трэці раз пераносяць дату выхаду кружэлкі, якая стане 13-й у дыскаграфіі гурта.

Папярэдні альбом калектыву, пад мудрагелістай назвай "The Cure", выйшаў у 2004 годзе.

Фота: www.infomuzyka.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі