Цуд які: у Лукашэнкі на вачах "заварушыўся цэментны завод" у Касцюковічах!

Цуд які: у Лукашэнкі на вачах "заварушыўся цэментны завод" у Касцюковічах!

На нарадзе ў Касцюковічах 14 жніўня Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра тое, каму трэба аказваць дзяржаўную падтрымку. На яго думку, агульны падыход у гэтай сферы недапушчальны, інфармуе БЕЛТА.

Кіраўнік Магілёўскай вобласці Леанід Заяц у сваім дакладзе агучыў шэраг просьбаў па падтрымцы і льготах, у тым ліку ў жыллёвым будаўніцтве. На гэта Лукашэнка адказаў: "Вось вы кажаце па жыллі: трэба гэта зрабіць — і ўсё, ракой пацячэ сюды народ. А колькі ў вас такіх людзей, якім трэба жыллё, і яны заўтра застануцца і будуць працаваць? Перш чым прасіць нешта, трэба бачыць гэтых людзей. нічога агулам нават вам як маладому губернатару ніхто рабіць не будзе"

Для вырашэння жыллёвага пытання беларускі кіраўнік запрапанаваў арыентавацца найперш на стварэнне вытворчых магутнасцяў і працоўных месцаў. Пры будаўніцтве завода — будаваць і жыллё для спецыялістаў. 

Лукашэнка растлумачыў свой падыход на прыкладзе Касцюковічаў: "Добры горад. Я не ведаю, як вы тут працуеце на зямлі, але датычна прамысловасці, улічваючы, што нарэшце цэментны завод заварушыўся, гэта нядрэнны горад". На думку кіраўніка дзяржавы, празмерныя ільготы Касцюковічам не патрэбныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі