Cтаршыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала трапіў у рэанімацыю. Пра гэта паведамляе "Наша ніва", якая спасылаецца на свае крыніцы. Па звестках выдання, у Сукалы цяжкая хвароба і ён ужо працяглы час у бальніцы, у рэанімацыі.
Сукалу 80 гадоў. Ён паспеў папрацаваць яшчэ міністрам юстыцыі БССР, намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда СССР, быў у ЦК кампартыі БССР. Пасля прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады быў міністрам юстыцыі, а Вярхоўны суд узначаліў у 1997-м.