Courtney Love выпускае альбом

Нядаўна Кортні Лаў аднавіла свой гурт Hole, а зараз рыхтуе да выпуску новы альбом, які будзе мець назву "Nobody's Daughter" (Нічыя дачка). Нагадаем, што першы сінгл з пласцінкі ,"Skinny Little Bitch", з'явіўся ён напачатку сакавіка і стаў першым сінглам для Hole за дзесяць гадоў.

Матэрыял да новага альбома Кортні рыхтавала з новым складам, а ў запісе ўдзельнічаў прадзюсер Майкл Бэйнхарн, які працаваў з Red Hot Chili Peppers, Soundgarden, Korn і Мэрлінам Мэнсанам.

Аўтарам большасці песень стала Кортні Лаў. Кампазіцыі "Nobody's Daughter" і "Skinny Little Bitch" яна напісала разам з гітарыстам гурта - Міка Ларкіным. А таксама некаторыя песні на альбоме напісаў лідар The Smashing Pumpkins Білі Корган.

Цяпер на афіцыйным сайце Hole можна ўбачыць вокладку і трэкліст альбома.

Фота: nogoodforme.filmstills.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі