The Coral працуюць над новым альбомам

Ліверпульскія індзі-рокеры “The Coral” прыступілі да працы над сваім новым, пятым па ліку студыйным альбомам. У студыі музыкам дапамагае вядомы прадзюсер Джон Лекі, вядомы супрацоўніцтвам з “Radiohead” («The Bends»), “Kula Shaker” («K») і “Muse” («Showbiz»).

Новая пласцінка стане першай працай “The Coral”, запісанай без удзелу гітарыста Біла Райдэра-Джонса, які пакінуў гурт у 2008-м годзе. “Гэты альбом не будзе падобны на астатнія – хоць бы таму, што цяпер мы працуем без Біла, - кажа фронтмэн каманды Джэймс Скэлі. – Пры гэтым нельга сказаць, што саўнд “The Coral” неяк значна зменіцца. Мы не спрабуем схаваць адсутнасць Біла, проста выкарыстоўваем іншую структуру запісу”.

Назва новага лонгплэя “The Coral” пакуль трымаецца ў сакрэце – роўна як і дата яго рэлізу. Вядома толькі, што самі музыкі хацелі б прадставіць яго публіцы ўжо да канца года. Нагадаем, што папярэдняя пласцінка каманды “Roots & Echoes” убачыла свет ў 2007-м.

Фота: redoxmasterq.org.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі