Converse выпусціць кеды ў стылі “Highway to Hell” з фотаздымкамі AC/DC

Вядомая абутковая кампанія Converse рыхтуе да выпуску калекцыю кедаў з фотаздымкамі гуртоў Metallica і AC/DC.





Ужо вядома, што дызайн лініі прысвечанай AC/DC, будзе выкананы па матывах афармлення альбома гурта Highway to Hell.

Паведамляецца, што кошт пары “музычных” кед складзе не больш 55 долараў.

Фірма Converse раней ужо выпускала калекцыі абутку на музычную тэму. Гэта былі кеды з аўтографамі і чарнавікамі лідэра Nirvana Курта Кабэйна (Kurt Cobain) і сімволікай гуртоў Ramones, Pink Floyd, Black Sabbath і The Who.



lenta.ru
Фота classicrockmagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі