Coldplay зрабілі відэа на песню

Брытанскі гурт Coldplay зняў відэакліп на свой новы сінгл "Violet Hill". Песня трапіць у чацвёрты альбом калектыву "Viva La Vida or Death And All His Friends", выхад якога прызначаны на 12 чэрвеня. Ролік можна паглядзець у фарматах: QuickTime , RealMedia, Windows Media Video. Прэм'ера кампазіцыі "Violet Hill" адбылася 29 красавіка.

У той жа дзень сінгл быў выкладзены ў фармаце mp3 на афіцыйным сайце Coldplay для бясплатнай запампоўкі.

За суткі песню запампавалі 600 тысяч чалавек, а за першы тыдзень – два мільёны.

Агулам на новы альбом Coldplay трапіць дзесяць кампазіцый. Чатыры з іх, уключаючы "Violet Hill", ужо былі апублікаваныя ў інтэрнэце.

Фота: sputnik7.com