Coldplay сталі самымі паспяховымі музыкамі года

На цырымоніі ўзнагароджання прэміяй World Music Awards (WMA) у Манака ўзнагароду за самы прадаваемы альбом у 2008 годзе атрымала брытанскі гурт Coldplay, перадае ў панядзелак агенцтва Reuters. Іх кружэлка "Viva La Vida Or Death And All His Friends" узначаліла рэйтынгі продажаў у ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Нямеччыны, Францыі і іншых краінах. Coldplay таксама перамаглі ў рок-намінацыі, хоць выступіць на цырымоніі не змаглі.

Самай паспяховай поп-выканаўцай прызнаная брытанка Лявона Люіс, а поп-выканаўцам - амерыканец Кід Рок. Ён жа стаў лепшым у мужчынскай намінацыі "поп/рок", у той час як у жаночай выйграла Эмі Уайнхаўс. Люіс таксама атрымала прыз за самы паспяховы новы праект, а Аліша Кіс выйграла намінацыю R&B.

Ад імя The Beatles Рынга Стар атрымаў дыяментавую ўзнагароду за тое, што яго гурт прадаў плытаў больш, чым хто-небудзь з музыкаў. Паводле некаторых дадзеных, колькасць прададзеных альбомаў The Beatles перавышае 1 мільярд па ўсім свеце.

Фота: www.crazys.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі