CNN: Расія нанесла першы авіяўдар у Сірыі
![CNN: Расія нанесла першы авіяўдар у Сірыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/siryja-3009-1.jpg.webp?itok=UBrUrGxr)
Расія нанесла першы авіяўдар ў Сірыі. Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на CNN. Паводле папярэдняй інфармацыі, авіяўдар нанесены па горадзе Талбісах у правінцыі Хомс на захадзе Сірыі.
Перад гэтым Савет Федэрацыі аднагалосна ўхваліў запыт расійскага кіраўніка аб правядзенні ваенных аперацый за мяжой. З просьбай пра ваенную дапамогу да Расіі звярнуўся прэзідэнт Сірыі Башар Асад.
Пасля гэтага Расія накіравала ў Сірыю падраздзяленні Ваенна-паветраных сілаў.