CNN: FIFA адхіліла просьбу Зяленскага выступіць перад пачаткам фіналу ЧС

Уладзімір Зяленскі / V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі / V_Zelenskiy_official

FIFA адхіліла просьбу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага звярнуцца да заўзятараў Чэмпіянату свету па футболе праз відэасувязь, піша CNN са спасылкай на ўласную крыніцу.

Просьба Зяленскага не дзіўная, Кіеў неаднаразова выкарыстоўваў магчымасць звярнуцца да сусветнай супольнасці падчас буйных падзей рознай тэматыкі. Зяленскі выступаў праз відэасувязь перад самітам Вялікай дваццаткі, гледачамі Канскага фестывалю і "Грэмі". Перамовы паміж Украінай і кіраўніцтвам FIFA яшчэ працягваюцца, адзначае крыніца. Сама федэрацыя на просьбу CNN пра каментар пакуль не адказала.

Спачатку FIFA тлумачыла, чаму імкнецца не дапусціць палітычных заяваў на чэмпіянаце свету. Паводле прадстаўніка арганізацыі, FIFA хоча даць магчымасць усім гледачам "забыць пра свае праблемы і атрымаць асалоду ад футбола".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі