"Цмокi-Мiнск" выйшлі ў лідары групы Н баскетбольнага Еўрачэленджа

20 лістапада на пляцоўцы "Мінск-Арэны" чэмпіёны Беларусі ў напружаным паядынку абыгралі гасцей з венгерскага клуба "Жальнок" з лікам 76:68, перадае БЕЛТА. Падчас сустрэчы гаспадары саступалі супернікам больш за 10 ачкоў, але ў заключнай чвэрці перахапілі ініцыятыву і дамагліся перамогі.





У складзе "цмокаў" найлепшымі сталі амерыканскія легіянеры — Дэмонтэ Харпер набраў 9 ачкоў, Пэці Пэрыш прынёс камандзе 15 балаў, а ў актыве Кіта Бенсана на адно ачко менш.





Пасля першага круга спаборніцтваў становішча камандаў у групе Н такое: "Цмокi-Мiнск" — 5 ачкоў, "Жальнок" — 5, "Тыргу-Муреш" — 4, "Рыльскі" — 4.





Каляндар наступных гульняў "Цмокаў" у першым групавым раўндзе Еўрачэленджа: 3 снежня — "Тыргу-Муреш", 10 снежня — "Рыльскі", 17 снежня — "Жальнок".