Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Францыі
![Элізабет Борн і Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/FeUyp3JXkA4-SEe.jpg.webp?itok=2Ppxyrn6)
Элізабет Борн і Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
5 кастрычніка пачаўся візіт Святланы Ціханоўскай у Францыю. Яна сустрэлася з прэм'ер-міністрам Францыі Элізабет Борн.
"Яна запэўніла мяне, што Францыя застаецца прыхільнай свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, — піша Ціханоўская. — Мы абмеркавалі дапамогу рэпрэсаваным студэнтам, дзеячам культуры і СМІ. Мы павінны ўзмацніць сувязі паміж нашымі народамі".
Па словах Святланы Ціханоўскай, Борн "запэўніла, што мы маем поўную падтрымку Францыі, і Францыя не будзе прызнаваць рэжым, як і раней".
У Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і МЗС, з шэрагам ключавых міністраў.
![Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Францыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/FeUyCrwXkAcpFnF.jpg.webp?itok=GEIfPccI)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.