Вы тут

Ціханоўская заклікала палітвязня Ігара Лосіка спыніць галадоўку

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская заклікала палітвязня Ігара Лосіка спыніць галадоўку, якую ён трымае з 15 снежня.

12 студзеня Ціханоўская ў эфіры Радыё "Свабода" абмеркавала сітуацыю з Дар'яй Лосік, жонкай палітвязня. 

"Не трэба ахвяраваць сабой. Рэжыму наогул абыякавыя людзі. Мы бачым, што ён не жадае адступаць ад сваёй жорсткасці. І я б хацела, каб Ігар падумаў пра сям'ю, бо ён патрэбны жонцы, дачцэ і бацькам", — заявіла Ціханоўская. 

Па яе словах, ніхто не падумае, што Лосік здрадзіць сваім перакананням, калі спыніць галадоўку. Гэта проста клопат пра сям'ю, запэўнівае Ціханоўская.

Ігар Лосік — адміністратар ТГ-канала "Беларусь головного мозга". Яго затрымалі яшчэ да выбараў і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 15 снежня блогеру дадалі абвінавачанне ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. На знак пратэсту супраць новага абвінавачання Лосік абвясціў бестэрміновую галадоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.