Ціханоўская выступіць перад Саўбезам ААН

Ціханоўская выступіць перад Саўбезам ААН

Святлана Ціханоўская выступіць перад Саўбезам ААН, паведамляе яе прэс-служба. Анлайн-пасяджэнне, якое прызначана на 22 студзеня, будзе прысвечана сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі. Яго ініцыявалі Эстонія, Францыя, Ірландыя, Нарвегія, Вялікабрытанія і ЗША.

Ціханоўская збіраецца гаварыць пра беларускіх палітвязняў, колькасць якіх набліжаецца да двух соцень. І найперш пра адміністратара тэлеграм-канала "Беларусь головного мозга" Ігара Лосіка, які галадае за кратамі больш за месяц. Згадае яна і зняволеных журналістаў Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву, Дар'ю Чульцову, Андрэя Аляксандрава.

Святлана Ціханоўская збіраецца падняць "пытанне міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі", а таксама пытанне склікання фармальнай сесіі Савета бяспекі ААН па пераадоленні крызісу ў нашай краіне.

Ціханоўская выступала на пасяджэнні Саўбеза ААН у пачатку верасня 2020-га. Тады яна заклікала ўвесці санкцыі да ўсіх, хто дачытны да парушэння правоў чалавека ў Беларусі і дапамагчы спыніць гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі