Ціханоўская сустрэнецца з гендырэктарам Yara — партнёрам "Беларуськалію"

Ціханоўская сустрэнецца з гендырэктарам Yara — партнёрам "Беларуськалію"

13 жніўня Святлана Ціханоўская сустрэнецца з гендырэктарам нарвежскай кампаніі Yara Свейнам Торэ Халзетэрам. Гэтую сустрэчу анансуе нарвежскае выданне NRK. 

Падчас візіту Ціханоўскай у Осла яна сустрэнецца з кіраўніком МЗС Нарвегіі Інэ Мары Эрыксан Сёрэйдэ, а заадно і з кіраўніком Yara. 

Як вядома, Yara — адзін з галоўных партнёраў "Беларуськалію". Да нарвежскага прадпрыемства неаднаразова звярталіся з заклікамі спыніць гэтую супрацу, спасылаючыся на парушэнні правоў рабочых на "Беларуськаліі" (звальненне страйкоўцаў) і ўвогуле правоў людзей у Беларусі.

У каментары журналістам Халзетэр заявіў, што чакае сустрэчы з Ціханоўскай. Па яго словах, Yara дагэтуль не перастала закупляць прадукцыю ў "Беларуськалію", бо гэта можа пашкодзіць рабочым. Ён дадаў, што прафсаюз "Беларуськалію" просіць іх застацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі