Ціханоўская: рэжым у паніцы спрабуе ізаляваць Беларусь

Ціханоўская: рэжым у паніцы спрабуе ізаляваць Беларусь

Святлана Ціханоўская пракаментавала сітуацыю з закрыццём беларускіх межаў, а таксама кадравыя прызначэнні Аляксандра Лукашэнкі. Як вядома, 29 кастрычніка нечакана ўзніклі праблемы з уездам у Беларусь на межах з Літвой, Польшчай, Латвіяй і Украінай. Сярод прызначэнняў адзначым новую працу ўжо экс-міністра ўнутраных спраў Юрый Караева, які стаў памочнікам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці.

"Рэжым разбурае сябе, — піша Ціханоўская. — І закрыццё межаў, і чарговыя прызначэнні — гэта сігналы аслаблення ўлады. Ён прымае непаслядоўныя рашэнні, таму што ён у паніцы".

Святлана Ціханоўская лічыць, што, "спрабуючы ізаляваць Беларусь", афіцыйны Мінск "ізалюе сваю ўладу і губляе лаяльнасць прыхільнікаў". Яна пераканана, што гэта ўсё наступствы пратэстаў, таму іх трэба працягваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі