Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала — лаўрэаткі прэміі імя савецкага дысідэнта

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала — лаўрэаткі прэміі імя савецкага дысідэнта

Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала — лаўрэаткі прэміі імя савецкага дысідэнта Льва Копелева за мір і правы чалавека, паведамляе Радыё Свабода. Адзначаецца, што яны "з велізарнай мужнасцю вядуць палітычную і асабістую барацьбу за дэмакратыю і супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі". Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкала называюць адважнымі жанчынамі, якія "сталі тварам мірнага пратэсту ў Беларусі".

Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала жывуць за мяжой, Марыя Калеснікава — палітзняволеная, знаходзіцца ў турме ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі