Ці зможа сучасная беларуская літаратура загучаць?

Ці зможа сучасная беларуская літаратура загучаць?

Наклад у 500 экзэмпляраў сёння лічыцца поспехам для сучаснага беларускага літаратара. А калі новы твор выходзіць накладам у 1,5-2 тысячы асобнікаў — гэта проста шалёны поспех! І спрачацца на тэму, чаму так адбываецца з сучаснай беларускай літаратурай, можна доўга. Важна тое, што той, хто жадае пачытаць нешта з сучаснага айчыннага, можа гэта зрабіць. Дастаткова завітаць у кнігарню.

Што праўда, ёсць людзі, якія і гэтай магчымасці пазбаўленыя: паводле інфармацыі БелТІЗ, у краіне каля 50 тысяч чалавек з інваліднасцю па зроку.

Наколькі запатрабаваная сярод людзей з інваліднасцю па зроку сучасная беларусакая літаратура — ці ёсць да яе цікавасць? Колькі каштуе “агучыць” кнігу і чыім голасам плануецца гэта зрабіць? Як і хто выбірае, якія творы “агучыць” найперш?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ўдзельнік праекта “Сучасная беларуская літаратура на слых” Уладзімір Лянкевіч.

Уладзімір Лянкевіч на Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі