Ці залежыць ад парламента, якім будзе выбарчае заканадаўства?

Ці залежыць ад парламента, якім будзе выбарчае заканадаўства?

Распрацаваны апазіцыяй законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс перадалі 13 жніўня ў Палату прадстаўнікоў. Адбылося гэта падчас сустрэчы прадстаўнікоў працоўнай групы па падрыхтоўцы зменаў у выбарчае заканадаўства са старшынёй камісіі парламента па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Леанідам Цупрыкам.


Хто канкрэтна браў удзел у распрацоўцы законапраекта аб зменах Выбарчага кодэкса і чаму праца над ім вялася так доўга – з 2012 года? Якія канкрэтна змены прапануецца ўнесці? Чаму свае прапановы прадстаўнікі працоўнай групы перадаюць самастойна, а не праз “апазіцыйных” дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў? Чым адрозніваецца перададзены законапраект ад унесенага на разгляд парламента Ганнай Канапацкай?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог” экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.


Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі