Ці ўратуе зварот да Лукашэнкі праз TikTok жанчын ад гвалту — эфір
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Два святы ўжо не першы год стабільна падзяляюць беларусаў: 23 лютага і 8 сакавіка. І калі ў адносінах да так званага “дня абаронцы” падзел ідзе па простым прынцыпе “святкую / не святкую”, то з “жаночым днём” усё больш складана. І кожны год ад простай дыскусіі “як святкаваць і віншаваць” даходзіць да спрэчак пра патрыярхат і фемінізм. І гэты раскол тым больш заўважны на фоне падзелу беларускага грамадства на дыяспару і “вялікую зямлю”. Плюс на фоне аб’яўленага ў Беларусі “года беларускай жанчыны”.
Якая розніца паміж "8 сакавіка" ў Беларусі і ў дыяспары, і як змянілася значэнне гэтай даты апошнім часам? Як адзначалі гэтую дату жанчыны з прадэмакратычнай супольнасці і на якія тэмы спрачаліся ў сацсетках гэтым разам? Ці дойдуць скаргі жанчын праз ТikTok да Лукашэнкі, і чаму прапагандысты так нервова рэагуюць на такую форму зваротаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 13:00.