Ці можна ў Беларусі выйграць выбары з дапамогай сацсетак?

Ці можна ў Беларусі выйграць выбары з дапамогай сацсетак?

Тое, што пра сваё жаданне паўдзельнічаць ў прэзідэнцкіх выбарах частка патэнцыйных кандыдатаў упершыню заяўляе пасля афіцыйнага старту кампаніі, для беларускага выбаршчыка даўно не навіна. Такое і раней было. Праўда, раней нікому з такіх прэтэндэнтаў-летуценнікаў не ўдавалася за некалькі дзён сабраць праз сацсеткі ініцыятыўную групу ў сотні, а то і тысячы чалавек. Цяпер маем і такі прэцэдэнт. І, не выключана, гэта не апошні сюрпрыз сёлетніх выбараў.


Ці рэальна выйграць беларускія выбары дзякуючы актывізацыі карыстальнікаў сацсетак? “Нечаканыя кандыдаты” — ці дапаможа ім фактар нечаканасці і ці самастойныя яны як кандыдаты? Ці гатовыя ўлады і традыцыйная палітычная апазіцыя да новых трэндаў у паліттэхналогіях?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё з Вашынгтона адказвае паліттэхнолаг Віталь Шкляраў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі