Вы тут

Ці будзе адначасова з Лукашэнкам у Туркменістане Эрдаган, яшчэ невядома

Да гэтага часу невядома, на якім ўзроўні будзе прадстаўленая Турцыя на святкаванні “20-годдзя Нейтралітэту Туркменістана”, паведамілі Еўрарадыё ва ўпраўленні міжнароднай інфармацыі МЗС Турменістана.

МЗС Туркменістана:Былі запрошаныя кіраўнікі ўсіх 193 дзяржаў, якія з’яўляюцца сябрамі ААН. Але пакуль у нас у МЗС няма ніякай інфармацыі, што прэзідэнт Турцыі прыбудзе. Яны неяк павінныя была абазначыць, якая дэлегацыя прыедзе, на якім узроўні. Бо ёсць дэлегацыі на ўзроўні прэм’ер-міністра, ёсць на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, ёсць на ўзроўні міністра замежных спраў, кіраўнікоў парламенту. Па-рознаму… І вось зараз у мяне няма інфармацыі, што на ўзроўні прэзідэнта прыбывае турэцкая дэлегацыя”.

У выпадку калі кіраўнікі дэлегацый розных краін пажадаюць правесці двухбаковыя перамовы, то дамаўляцца яны будуць паміж сабой, без пасярэдніцтва МЗС прымаючага боку.

Святкаванне “20-годдзя Нейтралітэту Туркменістана” пройдзе ў Ашгабадзе 12 снежня.

Фота: i.ytimg.com