Чыж: Пытанне будаўніцтва нацыянальнага стадыёна ў Мінску падвісла

Пытанне будаўніцтва нацыянальнага стадыёна ў Мінску падвісла. Пра гэта ў інтэрв’ю сайту by.tribuna.com распавёў старшыня назіральнага савета футбольнага клуба “Дынама-Мінск”, бізнесмен Юрый Чыж.

“Пры папярэднім мэры Мінска планавалася ўзводзіць ледзь не тры арэны. Цяпер надышоў час перагледзець гэтыя падыходы і канчаткова вырашыць, дзе і які стадыён будаваць. Пакуль усё падвісла. Мне як ўласніку “Дынама” здаецца, што клубу на сёння хапіла б стадыёна на 10-12 тысяч гледачоў. Мы рэальна не збіраем публіку. Нам не патрэбны перабор змяшчальнасці. Але каб асобна не займацца ўзвядзеннем ўласнай арэны, мы пагадзіліся ўвайсці ў будаўніцтва нацыянальнага стадыёна ў якасці акцыянераў. Яго змяшчальнасць — 30-35 тысяч. Уласная будоўля і доля ў рэспубліканскім будаўніцтве — гэта адны і тыя ж выдаткі. Гэта значыць будуецца стадыён, на якім будуць гуляць мінскае “Дынама” і нацыянальная зборная”, — сказаў Чыж.

Нагадаем, мінскі стадыён “Дынама” быў закрыты ў 2012 годзе. Спачатку яго планавалі перабудаваць у вялікі футбольны стадыён, але ў выніку вырашылі зрабіць лёгкаатлетычную арэну, а стадыён для нацыянальнай зборнай узвесці на месцы сённяшняга “Трактара”.

Усе падрабязнасці пра рэканструкцыю “Дынама” і “Трактара” можна паглядзець тут.

Фота: ria.ru, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі