"Чорны капальшчык" падарваўся на снарадзе ў Дубровенскім раёне

Цела 32-гадовага мужчыны знайшлі 23 лістапада ў Дубровенскім раёне Віцебшчыны. Паводле папярэдняй версіі следчых, якую перадае сайт Следчага камітэта, мужчына падарваўся на снарадзе часоў Другой сусветнай вайны.

Сваякі загінулага распавялі, што мужчына быў "чорным капальшчыкам" і захапляўся раскопкамі ваенных трафеяў часоў Другой сусветнай. На месцы гібелі следчыя выявілі прылады для раскопак. Тамсама былі выкапаныя мужчынам чатыры боегалоўкі ад снарадаў, узрывальнікі, фрагменты боепрыпасаў часоў вайны.

На месцы здарэння працуюць следчыя разам з піратэхнікамі.

Фота — bikekherson.com.ua