Вы тут

Чэрнік зможа згуляць ужо ў сённяшнім матчы БАТЭ з "Русенборгам"

Сяргей Чэрнік на трэніроўцы БАТЭ / fcbate.by

Сяргей Чэрнік зможа згуляць ужо ў сённяшнім матчы з "Русенборгам". БАТЭ заявіў брамніка, які вярнуўся ў каманду, у розыгрыш Лігі чэмпіёнаў, інфармуе "Прессбол". Першы паядынак 2-га квалікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў сераду на "Барысаў-Арэне". Жывая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 19:50. Усе квіткі ўжо прададзеныя.

31-гадовы Чэрнік вярнуўся ў БАТЭ пасля трохгадовага перапынку, з 2016-га ён гуляў за французскі "Нансі". Барысаўчане пайшлі на такі крок пасля траўмы асноўнага брамніка Дзяніса Шчарбіцкага.

Чэрнік зможа згуляць ужо ў сённяшнім матчы з "Русенборгам"