Чавусаў: Важнасць працы ў акруговых выбарчых камісіях памяншаецца

У акруговых выбарчых камісіях апынуліся толькі 8 прадстаўнікоў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" і 3 сябры Партыі БНФ.



Вось як каментуе гэтыя вынікі палітолаг Юрый Чавусаў:



"Калі браць агульную статыстыку прахадзімасці, то гэты адсотак яшчэ больш мізэрны, чым на папярэдніх выбарах. То бок колькасць прадстаўнікоў апазіцыі ў акруговых камісіях меншая і іх прахадзімасць у камісіі горшая, чым было ў 2010 ці 2008 гадах. Тут можна казаць пра вяртанне да такой сітуацыі, калі ў камісіі патраплялі толькі адзінкі з вылучаных прадстаўнікоў".



Паводле слоў Чавусава, тут варта гаварыць і пра стратэгію партыяў (некаторыя вылучылі менш кандыдатаў, чым раней, іншыя — больш), і пра магчымасці, якія ёсць у сябраў акруговых камісіяў. Апошнія маюць значэнне тады, "калі ёсць працэс рэгістрацыі ініцыятыўных групаў і працэс рэгістрацыі саміх кандыдатаў". Цяпер жа, кажа палітолаг, выглядае так, што ўлады адышлі ад тактыкі "рэзаць" кандыдатаў, ініцыятыўныя групы, і, адпаведна, важнасць працы ў гэтых акруговых камісіях памяншаецца.



Для апазіцыі больш важнымі сталі ўчастковыя выбарчыя камісіі, якія будуць фармавацца ў лютым.
 

Нагадаем, выбары дэпутатаў мясцовых саветаў у Беларусі пройдуць 23 сакавіка 2014 года.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі