Частку акцый Velcom ізноў прададуць – эксперт

Сёння з’явілася інфармацыя, што беларускі аператар сотавай сувязі Velcom зарэгістраваны як замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства. Раней кампанія была сумесным беларуска-кіпрскім прадпрыемствам, зарэгістраваным у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Паводле звестак “Інтэрфакса”, які спасылаецца на крыніцу ў дзяржорганах, кіпрская кампанія SB-Telecom, якая раней валодала доляй у 49%, выкупіла долю, якая належыла дзяржаве — 51% і стала ўладальнікам 100% актываў кампаніі.

“Гэтае рашэнне з боку дзяржавы вымушанае. У першую чаргу яно, напэўна, было прадыктавана праблемамі з аплатай за энергарэсурсы, — такое меркаванне выказаў Еўрарадыё эксперт у галіне мабільнай сувязі Віктар Дашкевіч. — Калі стала пытанне, што грошы патрэбныя адразу і многа, то гэта быў вымушаны крок. І я мяркую, што гэта будзе не апошні крок у гэтым ланцужку”.

Віктар Дашкевіч прагназуе, што ўладальнік Velcom неўзабаве прадасць пэўную частку акцый, а грошы пойдуць на інвестыцыі ў кампанію:

“Уладальнікам кампаніі абсалютна непатрэбныя гэтыя 100% акцый для таго, каб эфектыўна развіваць кампанію. Я думаю, што мы станем сведкамі трэцяга кроку — продажу часткі актываў нейкаму трэцяму ўдзельніку”.

Таксама эксперт лічыць, што паслугі кампаніі могуць патаннець.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі