"Часовы" гандлёвы спад паміж Расіяй і Беларуссю цягнецца з 2012 года

"Часовы" гандлёвы спад паміж Расіяй і Беларуссю цягнецца з 2012 года

Падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Крамлі Уладзімір Пуцін канстатаваў, што ў мінулым годзе беларуска-расійскі тавараабарот знізіўся. "Але гэта ўсё часова", — упэўнена заявіў расійскі прэзідэнт. І дадаў, што Беларусь застаецца важнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Расіі.

Апошняе — праўда: па выніках 2015 года Беларусь знаходзіцца на пятым месцы сярод расійскіх знешнегандлёвых партнёраў, саступаючы толькі Кітаю, Германіі, Нідэрландам і Італіі. Большая частка гандлёвага абароту паміж нашымі краінамі — грошы, якія Беларусь плаціць Расіі за нафту і газ.

А вось наконт таго, што спад у гандлі паміж Беларуссю і Расіяй "часовы", можна паспрачацца, бо цягнецца ён з 2012 года. Тады краіны нагандлявалі паміж сабой на 43,8 млрд долараў. А далей — спад: 2013 год — $39,7 млрд, 2014 год — $37,3 млрд, 2015 год — $27,5 млрд... 

За студзень-верасень 2016 года, па звестках Белстата, гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Расіяй склаў $18,8 млрд. Мяркуючы па гэтай лічбе, сёлета па выніках года "часовы" спад працягнецца. Бо за 9 месяцаў 2015 года Беларусь і Расія нагандлявалі на $20,5 млрд, а за 9 месяцаў 2014 года — $28,3 млрд.

 

Гандлёвы абарот паміж Беларуссю і Расіяй

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі