Чарнігаў застаўся без ацяплення, электрычнасці і вады

Наступствы абстрэлу Чарнігава / РБК-Украіна​
Наступствы абстрэлу Чарнігава / РБК-Украіна​

Украінскі горад Чарнігаў застаўся 12 сакавіка без усіх камунальных паслуг: электрычнасці, газу, вады і ацяплення. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Вячаслаў Чавус.

"Вораг працягвае наносіць ракетныя і авіяўдары па горадзе Чарнігаў. Гінуць мірныя людзі, вельмі шмат людзей атрымліваюць раненні. Вораг наносіць ўдары па грамадзянскай інфраструктуры", — паведаміў Чавус.

Паводле слоў кіраўніка абласной адміністрацыі, усе камунальныя службы ўжо працуюць і спрабуюць вярнуць жыхарам горада паслугі.

"Я думаю, што сёння электрычнасць будзе", — сказаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі