Чарнагорыя ўвяла візавы рэжым для беларускіх грамадзян

Візавы рэжым для грамадзян Беларусі ўвяла з 1 кастрычніка Чарнагорыя.
Як паведамляе Радыё Свабода, раней Чарнагорыя плянавала ўвесці візавы рэжым з 25 сакавіка гэтага года. Аднак Міністэрства замежных спраў Беларусі накіравала шэраг прапановаў, якія скіраваныя на захаванне бязвізавага рэжыму ўзаемных паездак грамадзян, вызначанага двухбаковым пагадненнем аб адмене візаў ад сакавіка 1999 года.

Афіцыйны Менск прапаноўваў Чарнагорыі правесці ў найбліжэйшы час кансультацыі дзеля ўрэгулявання гэтага пытання.

Пасля разгляду прапановаў МЗС Чарнагорыі заявіў аб гатоўнасці да кансультацый і што бязвізавы рэжым захаваецца да 1 кастрычніка 2009 года. Магчымасць увядзення візавага рэжыму Чарнагорыя звязвала з абавязкамі перад ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі