The Charlatans выдаюць псіхадэлічны альбом

Брытанскія рокеры The Charlatans  абвясцілі назву і дату рэлізу свайго новага альбома.  11-я ў дыскаграфіі музыкаў студыйная пласцінка, атрымала назву «Who We Touch», і будзе выдадзеная 6 верасня. Лонгплэй складаецца з 10 трэкаў, адзін з якіх – «Love Is Ending» - будзе прадстаўлены публіцы на правах першага сінгла 30 жніўня.

Праца над паслядоўнікам «You Cross My Path» 2008-га года ажыццяўлялася ў лонданскай студыі Britannia Row. Прадзюсаваннем «Who We Touch» займаўся даволі вядомы Марцін Гловер « Youth » (Martin Glover «Youth») – басіст Killing Joke, які раней супрацоўнічаў з The Verve, Marilyn Manson і Cult.

Стылістыку новага альбома самі музыкі характарызуюць як «псіхадэлічны панк». «Гэты альбом вельмі адрозніваецца ад усяго запісанага намі раней, - кажа фронтмэн The Charlatans Цім Бэрджэс. - «You Cross My Path» быў больш агрэсіўным і злосным, чым яго папярэднікі, але ўсё адно будаваўся на трох акордах. А зараз мы захапіліся псіхадэлічнымі гармоніямі – не забываючыся і пра цвёрдыя гітарныя рыфы».

Трэк-ліст «Who We Touch»:

1. Love Is Ending
2. My Foolish Pride
3. Your Pure Soul
4. Smash The System
5. Intimacy
6. Sincerity
7. Trust In Desire
8. When I Wonder
9. Oh!
10. You Can Swim.

Фота: blogs.menmedia.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі