"Чарапашкі-ніндзя" вернуцца ў 2011 годзе

Кампанія The Mirage Group, якая валодае правамі на герояў папулярных мультыплікацыйных серыялаў - чарапашак-ніндзя, абвясціла аб намеры зняць чарговы паўнаметражны фільм аб чацвёрцы мутантаў, што змагаюцца з крыміналам і іншапланетнымі монстрамі пад кіраўніцтвам свайго сэнсея.


Мяркуецца, што фільм выйдзе ў пракат у 2011 годзе.

Прадзюсерам карціны стане Гэлен Уокер, які арганізоўваў працэс стварэння папярэдняга анімацыйнага фільма "Чарапашкі-Ніндзя".

Планы The Mirage Group былі агучаныя ў дзень 25-годдзя чарапашак-ніндзя. Упершыню гэтыя героі з'явіліся ў 1984 году ў коміксах Пітэра Лэірда і Кевіна Істмана.


mirovoekino.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі